БЕЛ Ł РУС

У ДТЗ у Смаленскай вобласці з удзелам цягача з Беларусі загінулі 6 чалавек 

8.06.2015 / 10:50

Nashaniva.com

Ахвярамі ДТЗ у Смаленскай вобласці сталі шэсць чалавек, паведамляецца на сайце абласнога Упраўлення МУС. Аўтакатастрофа адбылася ў панядзелак каля 6 раніцы на 208-м км трасы М1 у Вяземскім раёне.

«Паводле папярэдніх звестак, кіроўца аўтамашыны «Мэрсэдэс Спрынтэр» 1971 нараджэння, жыхар Разанскай вобласці, едучы ў бок Мінска, не справіўся з кіраваннем. Ён выехаў на паласу, прызначаную для сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з аўтамабілем «Івека», якім кіраваў 42-гадовы жыхар Віцебска», — гаворыцца ў паведамленні.

У выніку ДТЗ кіроўца «Івека», а таксама кіроўца і чатыры пасажыры «Мерседэса» (дзве жыхаркі Масквы, дзве — Уладзівастока) ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула