У Мінску з'явіўся зубр-хлопчык з газону ФОТАФАКТ
У Мінску на вуліцы Леніна, ля завода «Крышталь», усталявалі зубра, зробленага са штучнага газону.
Трэба адзначыць, што ў тапіарнай фігуры захаваныя анатамічныя падрабязнасці, таму зразумела, што зубр на вуліцы Леніна — самец.
Побач з зубрам з'явілася яшчэ адна фігура, што нагадвае Камянецкую вежу.