БЕЛ Ł РУС

14-гадовая дзяўчына патанула ў водным кар'еры

8.06.2015 / 14:16

Здарэнне адбылося ў Доўску Рагачоўскага раёна. 

Вечарам 7 чэрвеня з сяброўкай яна пайшла гуляць каля кар'ера за вёскай. Мяркуецца, што падлеткі спатыкнуліся, зваліліся ў яму і пачалі тануць. 

Як паведамілі на Рагачоўскай ратавальнай станцыі Асвода, школьніц заўважыў мясцовы рыбак. Адну з дзяўчат ён паспеў выратаваць. Цела другой на паверхню паднялі вадалазы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула