БЕЛ Ł РУС

Сьцяг у гонар Язэпа Лёсіка

5.03.2008 / 10:30

Nashaniva.com

Мірон працягвае бел-чырвона-белы маратон на дахах Віцебску.


4 сакавіка на пяціпавярховым доме на вуліцы Касманаўтаў у Віцебску залунаў бел‑чырвона‑белы сьцяг.

Як паведаміў «ННВ» Барыс Хамайда, яму стала вядома, што да сьцяга была прымацавана цыдулка:

«Гонар і пашана палітычнаму дзеячу Беларускай Народнай Рэспублікі, выдатнаму мовазнаўцу, аўтару «Практычнай граматыкі беларускай мовы» Язэпу Лёсіку. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Мірон».

Паводле: Сяржук Серабро, «Народныя навіны Віцебска»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула