БЕЛ Ł РУС

Гарадзенцы рыхтуюць паштоўкі да 90‑х угодкаў БНР

5.03.2008 / 18:32

Nashaniva.com

Сэрыя з 13 паштовак называецца «Горадня — другая сталіца БНР»

Сэрыя з 13 паштовак называецца «Горадня — другая сталіца БНР»

Да друку падрыхтаваная сэрыя з 13 паштовак, прысьвечаным 90‑ым угодкам Беларускае Народнае Рэспублікі, паведаміў гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч.

Па яго словах, дзеля гэтага былі выкарыстаныя знойдзеныя ў архівах старыя здымкі. «Самы стары зь іх датаваны 1909 годам», ‑‑ кажа гісторык. Выпуск паштовак распачнецца ў бліжэйшы час, да 25 сакавіка яны будуць прэзэнтаваныя шырокай публіцы.

СП

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула