БЕЛ Ł РУС

У Салігорску патрабуюць вуліцы Быкава

6.03.2008 / 11:35

Nashaniva.com

З прапановай надаць адной з вуліц Салігорску імя славутага беларускага пісьменьніка да раённай адміністрацыі зьвярнуўся незалежны прафсаюз гарнякоў.


Васіль Быкаў

З прапановай надаць адной з вуліц Салігорску імя славутага беларускага пісьменьніка да раённай адміністрацыі зьвярнуўся незалежны прафсаюз гарнякоў.

У адказе за подпісам старшыні салігорскага райвыканкаму Аляксандра Рамашэўскага паведамляецца, што ў Салігорску плянуецца пабудаваць новы мікрараён, і «адна з вуліц у гэтым мікрараёне можа быць названая ў гонар Васіля Быкава».

Паводле: Тацяна Гусева, «Iнфа-Кур’ер»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула