БЕЛ Ł РУС

Сотні мігрантаў выправіліся з Будапешта ў Германію пехатою ФОТЫ

4.09.2015 / 22:27

У пятніцу па абедзе некалькі соцень мігрантаў выправіліся пехатою з будапэшцкага Усходняга вакзалу і, паводле іх, кіруюцца ў Аўстрыю і далей у Нямеччыну. «Лепш ісьці пехатою, чым застацца тут», — сказаў адзін з уцекачоў.

Сярод уцекачоў пераважна маладыя мужчыны, але да іх далучыліся таксама жанчыны зь дзецьмі. Некаторыя трымаюць у руках фатаграфію Ангелы Мэркель.

Паліцыя шэсьцю пакуль не замінае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула