БЕЛ Ł РУС

Жанна Раманоўская падала дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю кандыдатам

7.09.2015 / 12:24

nn.by

Колькасць камплектаў дакументаў ад прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта, што паступілі ў ЦВК, павялічылася да шасці, паведамляе БелТА.

Следам за Караткевіч, Гайдукевічам, Улаховічам, Лукашэнкам і Цярэшчанкам, які афіцыйна не сабраў 100 тыс., камплект дакументаў падала Жанна Раманоўская.

І гэта пры тым, што ад Жанны Раманоўскай для праверкі паступіла ўсяго 780 подпісаў, чаго відавочна недастаткова для рэгістрацыі кандыдатам.

Раней паведамлялася, што рэгістрацыя адбудзецца 10 верасня. Выбары — 11 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула