БЕЛ Ł РУС

Саакашвілі пахваліў Яцанюка: «Перамога!»

7.09.2015 / 14:48

Кіраўнік Адэскай вобласці Міхеіл Саакашвілі пахваліў рашэнне Кабміна ўраўнаважыць кошт растаможкі на ўсіх мытнях ва Украіне.

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Пасля трохмесячных спрэчак, учора, праз два дні пасля таго калі я быў вымушаны пра гэта сказаць, паводле заявы прэм'ер-міністра урад нарэшце абвясціў пра ураўноўванне індыкатыўных паказчыкаў на розных мытнях. Гэта дазволіць істотна абмежаваць карупцыйныя патокі. Ужо перамога!» — напісаў ён.

На думку Саакашвілі, гэта даказвае, што «публічная палітыка гэта не піяр, як хочуць гэта прадставіць праціўнікі рэформаў, а адзіны метад дамагчыся ва Украіне выніку».

«Цяпер важна змяніць кадравы склад мытні і ў нас, як мінімум, з'явяцца грошы на дарогі», — лічыць губернатар.

Паводле яго, «паколькі прэм'ер-міністр прызнаў існуючыя схемы, неабходна пакараць усіх, хто краў па гэтых схемах цягам ўсіх гэтых месяцаў».

Як вядома, у чацвер Саакашвілі публічна абвінаваціў Яцанюка у патуранні алігархам, пасля чаго прэм'ер назваў гэтыя абвінавачванні «ілжывымі».

Саакашвілі зноў адказаў Яцанюку, у прыватнасці заявіўшы, што праз палітыку Кабміна адэская мытня губляе 400 млн грыўняў штомесяц.

Пасля гэтага Яцанюк заявіў аб увядзенні адзінага стандарту і цаны на растаможку па ўсёй краіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула