БЕЛ Ł РУС

Мінская міліцыя шукае мужчыну за спробу згвалтавання ФОТА

9.09.2015 / 09:49

Сталічная міліцыя шукае мужчыну за здзяйсненне гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару. Інцыдэнт адбыўся позна ўвечары 5 верасня ў Маскоўскім раёне сталіцы.

Як распавяла прэс-афіцэр Маскоўскага РУУС Аксана Буцаева, малады чалавек зайшоў следам за дзяўчынай у пад'езд аднаго з дамоў па вул. Шчорса. Ён зайшоў разам з ёй у ліфт, дзе і паспрабаваў згвалтаваць. Дзяўчыне ўдалося аказаць супраціў і вырвацца.

Прыкметы: на выгляд 20-23 гады, рост да 170 см, целасклад хударлявы, валасы кароткія чорнага колеру, нос тонкі прамы. У момант нападу мужчына быў апрануты ў чорную куртку фасону «вятроўка» і джынсавыя брыджы.

Калі Вы пазналі адлюстраванага на фота мужчыну, міліцыя просіць неадкладна паведаміць па тэлефонах: 8 (029) 256-33-69, 8 (029) 629-65-92, 8 (044) 578-25-93 ці асабіста ў Маскоўскае РУУС сталіцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула