БЕЛ Ł РУС

У Мінску паставяць помнік Ніколу Тэсла

9.09.2015 / 09:54

Гарады-пабрацімы Мінск і Бялград абмяняюцца помнікамі вядомых дзеячаў.

Такое рашэнне прынята мэрамі двух сталіц падчас цырымоніі па закладцы капсулы ў падмурак жылых дамоў шматфункцыянальнага комплексу «Маяк Мінска» сёння ў Мінску, паведамілі ў групе кампаній «Дана Холдынгс».

«У знак брацкай дружбы паміж гарадамі Бялград і Мінск і таго, што гэтыя сталіцы з'яўляюцца гарадамі-пабрацімамі, было прынята рашэнне аб будаўніцтве помнікаў: Бялград пабудуе помнік у Мінску, а Мінск у сваю чаргу — у Бялградзе», — растлумачылі ў «Дана Холдынгс». Ужо вядома, што ў Мінску будзе ўзведзены помнік вядомаму навукоўцу, па нацыянальнасці сербу— Ніколу Тэсла. Сквер ці частка парку, дзе размесціцца помнік, хутчэй за ўсё, будзе названы Happy Planet.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула