БЕЛ Ł РУС

Сёння пачынаюцца беларуска-расійскія аператыўныя вучэнні «Шчыт Саюза — 2015»

10.09.2015 / 09:19

Nashaniva.com

Пра гэта паведамляе Мінабароны Расіі.

У вучэннях «возьмуць удзел больш за 8 тысяч вайскоўцаў абедзвюх дзяржаў, будзе задзейнічана звыш 400 адзінак узбраення і ваеннай тэхнікі і каля 80 баявых самалётаў і верталётаў. У ходзе вучэння будуць адпрацаваны метады і формы сумеснай работы органаў ваеннага кіравання і войскаў па планаванні, падрыхтоўцы і вядзення абарончых высокаманеўраных ваенных дзеянняў на шырокім фронце ва ўмовах хутказменлівай абстаноўкі», — гаворыцца ў паведамленні.

Манеўры пройдуць у Ленінградскай і Пскоўскай абласцях РФ у два этапы. Практычныя дзеянні органаў ваеннага кіравання і войскаў пройдуць на расійскіх палігонах. У аснову розыгрышаў тактычных эпізодаў пакладзены варыянты сумесных дзеянняў беларускіх і расійскіх вайсковых часцей і падраздзяленняў, якія ўваходзяць у склад рэгіянальнай групоўкі войскаў.

Вучэнні завершацца 16 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула