БЕЛ Ł РУС

Барысу Нямцову пасмяротна прысудзілі Прэмію свабоды ў ЗША

10.09.2015 / 10:02

Палітыку Барысу Нямцову пасмяротна прысудзілі Прэмію свабоды ў ЗША. Цырымонія ўручэння адбылася ў вашынгтонскім Міжнародным рэспубліканскім інстытуце.

У Twitter арганізацыі апублікавана відэа, на якім прэмію за апазіцыянера атрымлівае яго таварыш Уладзімір Кара-Мурза-малодшы. Узнагарода была прысуджана за «жыццё, якое ён прысвяціў барацьбе за дэмакратыю, правы чалавека і правасуддзе ў Расіі».

У сваім выступе Кара-Мурза адзначыў, што Нямцоў заўсёды быў «белай варонай» ў палітыцы, паколькі заўсёды казаў тое, што думаў, і рабіў, што казаў.

Акрамя Нямцова лаўрэатамі прэміі сталі спікер палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША Джон Бейнер і мецэнат з Судана Мо Ібрагім.

Прэмію свабоды ўручаюць у Міжнародным рэспубліканскім інстытуце штогод з 1995 года людзям, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё свабоды і дэмакратыі ў свеце. У розныя гады прэмію атрымлівалі амерыканскі прэзідэнт Рональд Рэйган, апазіцыйны лідар у М'янме Аун Сан Су Чжы, савецкі дысыдэнт Натан Шчаранскі, прэзідэнт Ліберыі Элен Джонсан-Сірліф, Папа Ян Павел II (пасмяротна, як і Нямцоў).

Палітык Барыс Нямцоў быў застрэлены ў ноч на 28 лютага ў цэнтры Масквы. Па справе аб забойстве апазіцыянера праходзяць пяць чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула