БЕЛ Ł РУС

Клінтан распавяла, якая рыса ёй падабаецца ў Пуціну

10.09.2015 / 10:41

Nashaniva.com

Фота Асашыэйтэд прэс.

Экс-дзяржсакратар ЗША, кандыдат на пасаду прэзідэнта Хілары Клінтан распавяла, якая рыса ёй падабаецца ў прэзідэнце Расіі Пуціну. Пра гэта паведамляе выданне Politico.

«У Пуціна не шмат рыс, якімі я захапляюся, але тое, што ён можа ўстаць і сказаць: «Я буду вашым наступным прэзідэнтам», вы ведаеце, мае сваю прывабнасць», — пажартавала Клінтан падчас выступу ў Інстытуце імя Брукінгса ў Вашынгтоне.

Пасля гэтага, вярнуўшыся да сур'ёзнага тону, Клінтан заявіла, што яна належыць «да той катэгорыі людзей, якія выступаюць за больш актыўныя дзеянні ў адказ на анексію Крыма».

Паводле яе, мэта Расіі «ў тым, каб загнаць у кут, супрацьстаяць амерыканскай ўладзе паўсюль, дзе гэта магчыма».

Раней Клінтан назвала Пуціна «танкаскурым», маючы на ўвазе яго крыўдлівасць, а таксама заяўляла, што ён можа быць небяспечны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула