БЕЛ Ł РУС

Лідара радыкальнай апазіцыі Венесуэлы асудзілі на 13 гадоў зняволення

11.09.2015 / 07:35

Суд у Венесуэле прысудзіў лідара руху «Народная воля», апазіцыянера Леапольда Лопеса, да 13 гадоў і 9 месяцаў зняволення. Лопес быў прызнаны вінаватым у падбухторванні да гвалту падчас масавых акцый пратэсту ў пачатку 2014 года, лідарам якіх ён з'яўляўся.

Абарона апазіцыянера ўжо абвінаваціла суд у парушэннях у ходзе разбору: па словах адваката, суддзя заслухаў 138 сведак абвінавачвання і толькі аднаго сведку абароны, нягледзячы на тое, што паказанні гатовыя былі даць 50 чалавек.

Леапольда Лопес знаходзіцца пад арыштам з сярэдзіны лютага мінулага года па абвінавачваннях, звязаных з яго роляй у масавых акцыях пратэсту супраць сацыялістычнага ўрада Нікаласа Мадура ў мінулым годзе. У маі ён аб'яўляў галадоўку, патрабуючы вызвалення палітычных вязняў.

6 снежня ў Венесуэле пройдуць парламенцкія выбары.

Па дадзеных некаторых апытанняў, шанцы апазіцыі на поспех значна ўзраслі ў апошні час з улікам складанай эканамічнай сітуацыі ў краіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула