БЕЛ Ł РУС

«Лаўка-прышчэпка» пачала раздаваць бясплатны Wi-Fi у Мінску

11.09.2015 / 16:55

Аляксандр Арсёнаў

Яна пераехала ў ГЦ «Замак».

Лаўка-прышчэпка на «Арт-астравах». Фота: Сяргей Гудзілін, «Наша Ніва»

Арт-аб’ект «Прышчэпка» пераехаў з Камсамольскага возера ў гандлёвы цэнтр «Замак» на праспекце Пераможцаў і пачаў раздаваць Wi-Fi, паведамляе «Альфа-Банк».

Лаўка бясплатная, як і інтэрнэт ад яе. Але каб атрымаць доступ да інтэрнэту, трэба ўвесці код доступу, які прышлюць праз SMS. Код шматразовы, потым ім можна будзе скарыстацца зноў.

У хуткім часе будзе ўсталяваная яшчэ адна аналагічная лаўка, але ўжо на вольным паветры. Магчыма, у будучыні праект «Альфа-Банка» разрасцецца да сеткі бясплатных Wi-Fi-лавак.

***

Практычна ўся Беларусь пакрытая платным Wi-Fi-сецівам «Белтэлекама». Арганізацыя бясплатных вулічных Wi-Fi-сетак стала праблематычнай пасля «ўказа 60», што ўвёў патрабаванне аб абавязковай ідэнтыфікацыі карыстальнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула