БЕЛ Ł РУС

Рух транспарту ў Першамайскім раёне Мінска будзе абмежаваны 2 кастрычніка

30.09.2015 / 17:36

Рух транспарту ў Першамайскім раёне Мінска будзе абмежаваны 2 кастрычніка ў сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў у храме Усіх Святых, паведаміла прэс-сакратар АДАІ Першамайскага раёна сталіцы Кацярына Журымская.

У ДАІ растлумачылі, што рух усіх транспартных сродкаў, за выключэннем грамадскага транспарту, будзе абмежаваны з 13.00 па вуліцы Каліноўскага (ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кедышкі), а таксама па вуліцы Усіхсвяцкай (ад МКАД да вуліцы Каліноўскага). З 16.00 забарона распаўсюдзіцца таксама на грамадскі транспарт.

Акрамя таго, па словах Кацярыны Журымскай, па вышэйназваных вуліцах будзе абмежаваная паркоўка транспарту.

Дзяржаўтаінспекцыя перапрашае за нязручнасці і просіць кіроўцаў загадзя планаваць маршрут руху, а таксама ўлічваць дадзеную інфармацыю пры выбары месца для прыпынку або стаянкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула