БЕЛ Ł РУС

Пентагон: Расія, імаверна, нанесла ўдары не па «Ісламскай дзяржаве»

30.09.2015 / 21:50

Nashaniva.com

Міністр абароны ЗША Эштан Картэр раскрытыкаваў пачатак паветранай аперацыі Расіі ў Сірыі. Пра гэта ў сераду, 30 верасня, паведамляе Agence France-Press.

AP

На думку Картэра, з-за ваеннага ўмяшання Расіі ў Сірыі ўзнікае рызыка эскалацыі шматгадовага канфлікту.

Падыход Масквы ён параўнаў з «тушэннем пажару бензінам».

Картэр дадаў, што ўдары, якія нанеслі расійскія самалёты па тэрыторыі Сірыі ў сераду, верагодна, прыйшліся на раёны, дзе няма баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава», перадае Associated Press.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула