БЕЛ Ł РУС

У Ніла Гілевіча мікраінсульт

13.03.2008 / 17:01

Nashaniva.com

Абноўлена ў 17:37

Зараз ён знаходзіцца ў лечкамісіі.

Зараз ён знаходзіцца ў лечкамісіі.

Брат народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча Мікола Гіль раіць СМІ «не згушчаць фарбы» ў гэтай сытуацыі.

«Ніл ад мінулага чацьвярга знаходзіўся ў бальніцы лечкамісіі. Стан здароўя быў неблагі. Учора вечарам перад адбоем доктар заўважыў, што ў Ніла нейкія праблемы з каардынацыяй рухаў. Ёсьць падазрэньні на мікраінсульт. Брата хацелі перавесьці ў пяты гарадзкі шпіталь. Зараз у яго знаходзіцца сын, пасьля гэтага можна казаць нешта больш падрабязьней. Толькі не сьпяшайцеся яго хаваць», — кажа Мікола Гіль.

Як паведаміў старшыня Саюзу пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч, цяпер Ніл Сымонавіч знаходзіцца ў 519-й палаце Рэспубліканскай бальніцы кіраўніцтва справаў прэзыдэнта. «Мабільнік пакуль ён не бярэ, нават брат ня можа дазваніцца. У палату да пісьменьніка таксама не пускаюць», — кажа А. Пашкевіч.

ЗП

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула