БЕЛ Ł РУС

Мілінкевіч бярэ на сябе арганізацыю «Чарнобыльскага шляху»

17.03.2008 / 14:57

ЗП

Традыцыйна апазыцыя праводзіць гэтую маніфэстацыю 26 красавіка – у дзень Чарнобыльскай трагедыі.

Лідэр руху «За свабоду» выступіў з заявай адносна правядзеньня сёлетняга «Чарнобыльскага шляху». У прыватнасьці, Аляксандар Мілінкевіч адзначае:

«Чарнобыльскі шлях» набывае новую актуальнасьць, таму я бяру на сябе ініцыятыву па яго правядзеньні. Чарнобыльскі шлях-2008 паслужыць далейшаму разгортваньню кампаніі па недапушчэньні будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі».

Нагадаем, што традыцыйна апазыцыя праводзіць гэтую маніфэстацыю 26 красавіка – у дзень Чарнобыльскай трагедыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула