БЕЛ Ł РУС

У Сухараве кіроўца Peugeot збіў двух дзяцей, выйшаў з машыны, страціў прытомнасць і памёр. А дзеці выжылі

19.12.2015 / 10:52

Увечары 18 снежня ў сталічным мікрараёне Сухарава на скрыжаванні кіроўца Peugeot 207, павяртаючы, збіў двух дзяцей.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 67-гадовы кіроўца Peugeot рухаўся па вуліцы Янкоўскага ў бок Шаранговіча і пры павароце направа ў бок Гарэцкага на рэгуляваным пешаходным пераходзе збіў дзяцей, якія пераходзілі дарогу на дазваляльны сігнал святлафора, распавялі ў ДАІ Фрунзенскага раёна.

Дзеці, хлопчыкі 12 гадоў, засталіся жывыя, атрымалі ўдары і ранкі. Кіроўца пасля здарэння выйшаў з машыны і страціў прытомнасць.

Як стала вядома Tut.by, у прытомнасць мужчына больш не прыходзіў і ноччу памёр у бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула