БЕЛ Ł РУС

Украінскі пасол завітаў да Ніны Мацяш з прэміяй

2.04.2008 / 13:28

Nashaniva.com

Паэтка была ўшанаваная за пераклады ўкраінскіх паэтаў міжнароднай літаратурна‑мастацкай прэміяй імя Рыгора Скаварады.

28 сакавіка ў гасьцях у вядомай беларускай паэткі Ніны Мацяш пабываў надзвычайны і паўнамоцны пасол Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы. Ён завітаў у кампаніі зь вядомымі беларускімі пісьменьнікамі Анатолем Вярцінскім, Сяргеем Законьнікавым, Генадзем Пашкевічам, каб уручыць літаратарцы зь Берасьцейшчыны міжнародную літаратурна‑мастацкую прэмію імя Рыгора Скаварады за пераклады ўкраінскіх паэтаў.

Паводле: «Вечерний Брест»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула