Кітай зрабіў заяву пра будаўніцтва другога авіяносца
Міністэрства абароны Кітая афіцыйна абвясціла пра будаўніцтва другога свайго авіяносца, перадае агенцтва Reuters са спасылкай на заяву ведамства.
Да нядаўняга часу было вядома аб наяўнасці ў кітайскіх ВМС аднаго авіяносца, пабудаванага на аснове набытага ў Украіны ў 1998 годзе крэйсера «Вараг».
Першы кітайскі авіяносец Ляанін. AP Photo/ Xinhua/Wu Dengfeng
Як заявіў прадстаўнік мінабароны КНР Ян Юйцзюнь, авіяносец быў спраектаваны ўнутры краіны. Яго будаўніцтва ажыццяўляецца ў порце горада Далянь правінцыі Ляанін, піша «Корреспондент».
Грузападымальнасць авіяносца складзе каля 50 тысяч тон. Плануецца, што ён будзе выкарыстаны для транспарціроўкі знішчальнікаў J-15.