БЕЛ Ł РУС

Моладзевая зборная Беларусі па хакеі прайграла камандзе Швейцарыі — 1:5

2.01.2016 / 16:19

На моладзевым чэмпіянаце свету зборная Беларусі (U20) прайграла першы матч рэлегейшн-раунда (серыі гульняў за права застацца ў элітным дывізіёне) камандзе Швейцарыі з лікам 1:5.

Фота Міжнароднай федэрацыі хакея

Беларусы забілі гол на 2-й хвіліне (Дзмітрый Буйніцкі). Аднак ужо праз чатыры хвіліны швейцарцы зраўнялі лік.

Матчы за права застацца ў элітным дывізіёне каманды гуляюць да дзвюх перамог. Другі матч з камандай Швейцарыі адбудзецца 3 студзеня ў 13.00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула