БЕЛ Ł РУС

Агнястрэльныя дзівосы ў цэнтры сталіцы

3.04.2008 / 08:39

Nashaniva.com

Магіляўчанін знайшоў у Менску пісталет з баявымі патронамі й адкрыў страляніну па сьмецьцевых баках ля плошчы Перамогі. Але ў міліцыю трапіў праз тое, што, чамусьці, палез на дах, а пільны жыхар дому набраў «102».

Увечары 1 красавiка ў дзяжурную частку Першамайскага РУУС сталiцы пазванiў адзiн з жыхароў дому № 80 па праспэкце Незалежнасьцi. Ён паведамiў, што нейкiя невядомыя хлопец i дзяўчына спрабуюць залезьцi на дах iх 9‑павярховiка.

Калi прыбыў нарад аддзела «Ахова», парачка была ўжо на даху. Вiдавочна, хлопец заўважыў нарад, i калi мiлiцыянэры блякавалi пад’езд, ён выскачыў зь дзвярэй з крыкам «Назад, буду страляць!» i кiнуўся ўцякаць. У руцэ яго быў пiсталет.

Уцекача затрымалi. У яго канфiскавалi пiсталет замежнай вытворчасьцi з глушыцелем i адным патронам у патроньнiку. Пры допыце затрыманы, iм аказаўся 27‑гадовы магiляўчанiн, патлумачыў, што ў Менску ён каля тыдня i жыве ў знаёмых. Пiсталет знайшоў i нават некалькi разоў страляў зь яго па смецьцевых баках у раёне плошчы Перамогi…

Паводле: Аляксей Цітоў, «Звязда»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула