БЕЛ Ł РУС

Перамовы па Сірыі перанеслі на канец лютага

3.02.2016 / 22:07

Перамовы ў Жэневе па мірным урэгуляванні канфлікту ў Сірыі прыпыненыя да 25 лютага. Пра гэта абвясціў пасланнік ААН Стафан дэ Містура.

«Я прыйшоў да высновы, што пасля тыдня падрыхтоўчых перамоў неабходна прарабіць больш працы - не толькі намі, але і зацікаўленымі бакамі», - сказаў дэ Містура.

Пасланнік ААН запэўніў, што гэта «не канец і не правал перамоваў», перадае AFP.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула