БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам затрымалі грамадзяніна Латвіі з трыма тысячамі дозаў гераіну

7.02.2016 / 10:56

Nashaniva.com

Як паведамляе тэлеканал АНТ, інфармацыя пра тое, што ў машыне замежніка можа знаходзіцца наркотык, паступіла з мяжы.

Схованку з наркотыкам шукалі шэсць гадзінаў. Агляд аўтамабіля кінолагамі не даў выніку: у салоне быў рассыпаны перац і таму сабакі маглі не зрэагаваць на наркотык. Таму машыну сталі правяраць у спецыяльным боксе. Менавіта там у аўтамабілі знайшлі схаваную тэхналагічную поласць, у якой знаходзіўся загорнуты ў поліэтылен скрутак, вельмі старанна замаскіраваны. У ім было рэчыва белага колеру.

Грамадзянін Латвіі ехаў праз Беларусь у Маскву да сваіх кампаньёнаў па бізнэсе і адмаўляе, што перавозіў наркотык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула