БЕЛ Ł РУС

У Мінску на пераходзе насмерць збілі пешахода

10.02.2016 / 22:43

ДТЗ адбылося вечарам, ужо ў цёмны час сутак, 10 лютага ў сталічным мікрараёне Чыжоўка на вуліцы Убарэвіча, 95 (насупраць стаянкі).

«Каля пераходу ляжыць накрытае цела, мяркуючы па ўсім, жанчыны. Побач Ford Mondeo — падобна, збілі проста на зебры», - напісаў Мікалай.

Жанчына-пешаход ад атрыманых у ДТЗ траўмаў загінула на месцы.

На ўчастку дарогі, дзе адбылася трагедыя, абсталяваны нерэгуляваны пешаходны пераход, дарога асветленая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула