БЕЛ Ł РУС

У Брытаніі памёр легендарны пілот, які кіраваў 487 відамі самалётаў і выжыў у 11 авіякатастрофах

22.02.2016 / 07:50

У Вялікабрытаніі памёр пілот Эрык Браўн, які ўсталяваў сусветны рэкорд па колькасці відаў кіраваных ім самалётаў.

Браўну было 97 гадоў. Ён быў самым тытулаваным пілотам ВПС Вялікабрытаніі. За сваё жыццё яму давялося кіраваць 487 тыпамі самалётаў, Браўн здзейсніў 2407 пасадак на палубы авіяносцаў і выжыў у 11 авіякатастрофах. Пілот устанавіў тры рэкорды Гінэса.

Браўн вучыўся лётаць у Эдынбургскім універсітэце. Ён прайшоў Другую сусветную вайну і быў сведкам вызвалення канцлагера Берген-Бельзен. За час службы Браўн стаў кавалерам, афіцэрам і камандорам Ордэна Брытанскай імперыі. З паветранага флоту ён сышоў у 1970 годзе, пасля чаго стаў гендырэктарам Кансультацыйнага савета верталётчыкаў, а затым — у 1982 годзе — прэзідэнтам Каралеўскага авіяцыйнага таварыства.

Як паведамілі ў сям'і пілота, ён памёр у бальніцы пасля непрацяглай хваробы.

Упершыню ён падняўся ў неба ў восем гадоў, калі яго бацька, які служыў лётчыкам Каралеўскіх ВПС падчас Першай сусветнай вайны, узяў яго з сабой у палёт на біплане.

«Там не было месца для другога пілота, я сядзеў у бацькі на каленях і ён дазволіў мне патрымаць штурвал, - распавядаў Эрык Браўн Бі-бі-сі ў 2014 годзе. - Гэта было хвалююча. Я бачыў зямлю з зусім іншага пункту гледжання».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула