БЕЛ Ł РУС

21-гадовая мінчанка развяла на грошы 40 чалавек

22.02.2016 / 11:10

Больш за год дзяўчына з Гродзенскай вобласці, што пераехала ў сталіцу, прасіла сваіх знаёмых аформіць на сябе крэдыт у банку на мабільныя тэлефоны, але пасля грошы за яго не выплачвала.

Узятыя ў крэдыт мабільныя тэлефоны дзяўчына прадавала па заніжанай цане ў інтэрнэце. Атрыманыя ад продажу грошы пакідала сабе, не збіраючыся аддаваць падманутым крэдытаатрымальнікам. Пацярпелымі станавіліся знаёмыя і малазнаёмыя людзі, да якіх яна ўваходзіла ў давер. У сваёй жа роднай сястры дзяўчына скрала пашпарт і аформіла на яе растэрміноўку на два тэлефоны ў салоне сотавай сувязі. Сястра была вымушана звярнуцца ў міліцыю.

У дачыненні да дзяўчыны заведзена ўжо 39 крымінальных спраў па артыкуле 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Махлярства») і крымінальная справа па артыкуле 380 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў»). Ёй можа пагражаць тэрмін пазбаўлення волі да 4 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула