БЕЛ Ł РУС

З буйных прыватных медцэнтраў бальнічныя пачаў выдаваць толькі «Экамедсэрвіс»

22.02.2016 / 13:48

Учора ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» міністр аховы здароўя Васіль Жарко паведаміў, што прыватныя медцэнтры ўжо выдаюць бальнічныя лісты. Tut.by абтэлефанаваў каля дзясятка цэнтраў, аказалася, бюлетэні пакуль выпісвае толькі адзін — «Экамедсэрвіс».

Атрымаць даведку пацыенты тут могуць ужо з 5 лютага. Вось толькі, як кажуць самі медыкі, гэтыя дакументы ў іх кліентаў пакуль не надта запатрабаваныя. У дзень яны выпісваюць ўсяго 2-3 бальнічных, а часам і ніводнага разу.

— Бальнічныя пытаюцца і ў хірургаў, і ў тэрапеўтаў, у тым ліку па доглядзе за дзецьмі, — удакладняюць ў «Экамедсервісе».

Пры гэтым, кажуць у медцэнтры, пашыраць штат у сувязі з новаўвядзеннямі ім не прыйшлося.

— Неабходнасці такой пакуль няма, — распавядае Іван Рыжко, генеральны дырэктар «Экамедсэрвіс — Медыцынскі цэнтр». — Адзінае, мы ўзялі на працу чалавека, які прайшоў падрыхтоўку па экспертызе і працаздольнасці, і цяпер займае ў нас пасаду старшыні лекарска-кансультацыйнай камісіі.

Акрамя таго, трое з спецыялістаў медцэнтра прайшлі двухтыднёвыя курсы па медыцынскай экспертызе, якія былі арганізаваны ў БелМАПА (Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі).

У іншых буйных прыватных медцэнтрах — «Ладэ», «Нардзін», «Новы зрок» паведамілі: бальнічныя яны пакуль не выдаюць.

Нагадаем, з 1 лютага прыватныя медцэнтры атрымалі магчымасць выпісваць пацыентам бальнічныя лісты. Але ў пакладзеную дату выдаваць дакументы так і не сталі, аргументаваўшы гэта неабходнасцю перанавучыць персанал.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула