«Ювентус» адваяваў два мячы ў «Баварыі», а Месі двойчы забіў у гасцях «Арсеналу»
У аўторак прайшлі чарговыя (5-ы і 6-ы шосты) матчы 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Перафразуючы прымаўку, можна сказаць, што Месі да гэтага часу ў вароты Петра Чэха ні разу не забіваў, а тут цэлыя два мячы, фота Reuters.com
Некалькі гадоў гульні гэтай стадыі разнесеныя на два тыдні (чатыры паядынкі прайшлі на мінулым тыдні).
«Ювентус» здолеў адыграцца ў Турыне ў «Баварыі», саступаючы з лікам 0:2 (Мюлер, 43, Робен, 55).
Але высілкамі Дзібалы (63) і Стурары (76) італьянскі клуб здолеў зраўняць лік — 2:2.
Гульня ў адказ пройдзе 16 сакавіка.
«Барселона» ў Лондане выйграла ў «Арсенала» — 2:0. Два галы на рахунку Ліянеля Месі (71, 83-пен.).
Сёння пройдуць два заключныя матчы: «Дынама» Кіеў — «Манчэстар Сіці», ПСВ — «Атлетыка».