Нагрузка на суддзяў склала амаль 70 спраў у месяц
Штатная нагрузка на суддзяў у Беларусі па выніках 2015 года склала 68 спраў і матэрыялаў у месяц, паведаміў сёння журналістам першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч.
«У эканамічных судах яна склала больш за 150 спраў у месяц, у эканамічным судзе Мінска — усе 200», — сказаў Валерый Калінковіч.