БЕЛ Ł РУС

Ад цыклона «Зісі» больш за іншых хапіла Жлобіну і Мар'інай Горцы

2.03.2016 / 11:04

Найбольшая колькасць ападкаў, выкліканых цыклонам «Зісі», 1 сакавіка выпала ў Жлобіне і Мар'інай Горцы, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Найбольшая колькасць ападкаў, пераважна дождж, за дзень выпала ў Жлобіне — 29 мм, з перавагай снегу ў Мар'інай Горцы — 17 мм. У гэтым горадзе прырост снежнага покрыва склаў 12 см.

За ўсю гісторыю метэаралагічных назіранняў рэкордным паказчыкам сутачнага выпадзення ападкаў у сакавіку сталі 44 мм у Баранавічах у 1940 годзе.

Па прагнозах, у найбліжэйшыя суткі ноччу ў цэнтральных і паўночна-ўсходніх раёнах Беларусі чакаюцца моцныя ападкі — мокры снег і дождж. У начныя гадзіны ў цэнтральных і паўночна-ўсходніх раёнах чакаецца наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Па Віцебскай вобласці мяцеліца, на дарогах снежныя заносы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула