БЕЛ Ł РУС

Трамп: Для ЗША Украіна не так важная, як для іншых сябраў НАТА

22.03.2016 / 09:47

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп лічыць, што Украіна менш важная для ЗША, чым для іншых членаў НАТА.

Пра гэта ён сказаў на сустрэчы з рэдакцыяй газеты Washington Post.

«Украіна — краіна, якая хвалюе нас значна менш, чым іншых членаў НАТА, і тым не менш мы цягнем усё гэта на сабе. Яны не робяць нічога. Чаму Германія не адказвае за Украіну ад НАТА? Чаму іншыя краіны, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад Украіны, гэтым не займаюцца? Чаму мы заўсёды тыя, хто вядзе да патэнцыйнай Трэцяй сусветнай вайны з Расіяй?» — заявіў Трамп.

Ён таксама адзначыў, што ЗША не могуць дазволіць сабе вялікія выдаткі на НАТА.

 «НАТА каштуе нам вялікія грошы. Так, мы абараняем Еўропу з дапамогай НАТА, але мы трацім шмат грошай», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула