БЕЛ Ł РУС

Невядомы здзейсніў напад на краму ў Бабруйску ФОТАРОБАТ

22.03.2016 / 10:42

Невядомы мужчына 21 сакавіка ў 12.20 пад пагрозай гвалту спрабаваў скрасці выручку ў краме «Кветкавая сімфонія» па вул. 50 гадоў ВЛКСМ, у Бабруйску. Супрацоўнікамі органаў міліцыі Бабруйскага гарвыканкама сумесна з УУС Магілёўскага аблвыканкама прымаюцца захады па раскрыцці злачынства і затрыманні нападніка.

Яго прыкметы: на выгляд 25—35 гадоў, рост каля 180, валасы цёмна-русыя падоўжаныя, мелася моцная няголенасць, хударлявага целаскладу, на твары былі сонечныя акуляры ў фіялетавай аправе, апрануты ў куртку шэрага колеру да сцягна, шэрыя джынсы.

Калі Вы маеце якую-небудзь інфармацыю, пераканаўчая просьба паведаміць пра гэта ў міліцыю па тэлефонах: 8-029-607-65-28, 8-033-628-97-73, 8-0225-78- 28-45 альбо 102.

Узнагароджанне і канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула