Улады Бельгіі заклікалі жыхароў не выходзіць на вуліцу
dh.be
Бельгійскі крызісны цэнтр пасля выбухаў у Брусэлі заклікаў жыхароў горада заставацца на сваіх месцах. Увесь грамадскі транспарт у горадзе — метро, трамваі і аўтобусы — спыніў сваю працу. Цягнікі таксама не ходзяць
Бельгійскі крызісны цэнтр пасля выбухаў у Брусэлі заклікаў жыхароў горада: «Заставайцеся там, дзе вы знаходзіцеся», паведамляе Reuters.
Раней Еўракамісія, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Брусэлі, загадала супрацоўнікам ня пакідаць офісаў альбо не выходзіць з сваіх дамоў.
Суразмоўца РБК, знаёмы з сітуацыяй, паведаміў, што супрацоўнікам некаторых структур ЕС папрасілі заставацца дома