БЕЛ Ł РУС

Помста тэрарыста: рэцэнзія на фільм «Падзенне Лондана»

24.03.2016 / 08:09

Настасся Уласава

Жанр: баявік, трылер
Рэжысёр: Бабак Наджафі
У ролях: Джэрард Батлер, Ааран Экхарт, Морган Фрыман, Алан Адутбул, Валід Зуэйтар, Адэль Беншэрыф, Махдзі Дэхбі.
ЗША, Вялікабрытанія, Балгарыя, 100 хв.
Адзнака: 5.

Сюжэт разгортваецца ў Лондане, дзе прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі памірае пры загадавых абставінах. Яго пахаванне патрабуе абавязковай прысутнасці лідараў Заходняга свету. Але самае абароненае мерапрыемства ператвараецца ў бойню — у небяспецы наймацнейшыя сусветныя лідары. Пакістанскі тэрарыст арганізуе змову, каб адпомсціць за смерць сваёй сям’і, забітай амерыканскім дронам. Толькі тры чалавекі могуць гэта спыніць: прэзідэнт ЗША Бенджамін Эшэр, строгі начальнік яго аховы Майк Бэнінг і агент брытанскага MІ-6.

Фільм з’яўляецца сіквелам «Падзення Алімпа» (2013), дзе агент Майк Бэнінг супрацьстаяў карэйскаму тэрарысту. Сіквел змяніў рэжысёра, ім стаў іранец Бабак Наджафі, уладальнік «Залатога мядзведзя» — узнагароды Берлінскага кінафестывалю.

Каманда праекта і акцёрскі склад засталіся такія самыя. Ролю адважнага ахоўніка выканаў Джэрард Батлер («Законапаслухмяны грамадзянін» (2009), «Багі Егіпта» (2016)), а прэзідэнта ЗША — Ааран Экхарт («Цёмны рыцар» (2008), «Я, Франкенштэйн» (2013)).

У ролі спікера Палаты прадстаўнікоў ЗША зняўся ўладальнік «Оскара» Морган Фрымен. Палітычны баявік уражвае хіба што сцэнамі эпічных разбурэнняў Лондана — яго самых вядомых краявідаў. Сітуацыя штучна накаляецца за кошт таго, што нібыта сам прэзідэнт ЗША вымушаны хавацца ад небяспекі і біцца з тэрарыстамі пад аховай аднаго, самага смелага са сваіх ахоўнікаў, Майка.

Аднак амбітны сюжэт не выцягвае агульнай паныласці фільма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула