БЕЛ Ł РУС

Анархісты ў Брэсце закідалі чорнай фарбай білборды з заклікам плаціць падаткі

5.04.2016 / 10:26

Nashaniva.com

У знак пратэсту супраць «падатковых пабораў» брэсцкія анархісты пашкодзілі білборды з сацыяльнай рэкламай аб падатках, а таксама намалявалі графіці на гэтую тэму.

Яны закідалі білборды чорнай фарбай.

Відэа са сведчаннямі гэтага анархісты распаўсюдзілі ў ЮТубе 4 красавіка.

«Мы заклікаем ўсіх не плаціць падаткі, бо яны, у першую чаргу, ідуць не для таго, каб забяспечыць нас з вамі, а трацяцца на бяспеку і дабрабыт людзей пры ўладзе!» — гаворыцца ў суправаджальным лісце, разасланым у беларускія СМІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула