БЕЛ Ł РУС

Прадавец у гандлёвым цэнтры ў Віцебску афармляў тэлефоны на «левых» людзей

8.04.2016 / 11:43

Мужчына, працуючы прадаўцом у гандлёвым павільёне гандлёвага цэнтра ў Віцебску, здзейсніў крадзеж тэлефонаў больш чым на 50 мільёнаў рублёў.

Прадавец, раней судзімы за крадзеж, афармляў дамовы на аказанне паслуг электрасувязі на старонніх людзей, якія нават не падазравалі пра гэта. А скрадзеныя такім чынам мабільныя тэлефоны затым прадаваў выпадковым знаёмым альбо па аб'явах у Інтэрнэце.

Судом Першамайскага раёна мужчына прызнаны вінаватым у злачынстве, прадугледжаным часткай 3 артыкула 211 КК (прысваенне або растрата, учыненыя ў буйным памеры), і асуджаны да пазбаўлення свабоду тэрмінам на 4 гады і 6 месяцаў у папраўчай калонія ўзмоцненага рэжыму з канфіскацый маёмасці, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама са спасылкай на УБЭП.

Прысуд уступіў у законную сілу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула