БЕЛ Ł РУС

Затрыманыя дзве мінчанкі, што скралі ровар на праспекце Незалежнасці

12.04.2016 / 09:55

Аперупаўнаважанымі аддзела крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС Мінска затрыманыя дзве мінчанкі 30-ці і 35-ці гадоў.

Як высветлілі аператыўнікі, скрадзены ровар зламысніцы прадалі незнаёмаму маладому чалавеку за 80 даляраў ЗША, а атрыманыя грошы патрацілі на ўласныя патрэбы.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі Першамайскага РУУС нідзе непрацуючыя дзяўчыны, раней судзімыя за незаконны абарот наркатычных сродкаў і аналагічнае злачынства, былі затрыманыя па месцы жыхарства.

У цяперашні час Першамайскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дачыненні да дзяўчат заведзена крымінальная справа па ч.1. арт. 205 ( «Крадзеж») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

***

Нагадаем, выпадак здарыўся 7 красавіка каля 17:00 на праспекце Незалежнасці.

Каля 17.00 дзве мінчанкі праходзілі міма аднаго з будынкаў па праспекце. Убачыўшы на паркоўцы для ровараў, размешчанай ля ўваходу ў будынак, ровар «Фуджы» чорнага колеру, яны падышлі бліжэй. Дастаўшы з сумкі спецыяльны прадмет для перакусвання замка, сяброўкі спрытна перакусілі замок і, узяўшы ровар, разышліся. Адна села на ровар і з'ехала, другая накіравалася ў іншы бок.

У канцы працоўнага дня малады чалавек выйшаў з працы, каб ехаць дадому. Падышоўшы да паркоўкі для ровараў, выявіў яго адсутнасць, пасля чаго адразу ж звярнуўся ў міліцыю.

Твары зладзеец патрапілі на запіс відэакамеры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула