БЕЛ Ł РУС

ДМК рэкамендуе дэклараваць дарагія рэчы пры выездзе з Беларусі

12.04.2016 / 16:36

Дзяржаўны мытны камітэт рэкамендуе дэклараваць дарагія рэчы пры выездзе з Беларусі, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні ДМК Уладзімір Арлоўскі.

«Парада грамадзянам: калі вывозіцца нешта дарагое, лепш яго задэклараваць», — адзначыў Уладзімір Арлоўскі.

Паводле яго слоў, калі грамадзянін вывозіць з Беларусі былы ва ўжыванні тавар коштам больш за 1,5 тыс. еўра або вагой звыш за 50 кг, то пры выездзе яго неабходна задэклараваць. «На зваротным уездзе, колькі б ваша апаратура ні каштавала, калі ў вас будзе дэкларацыя, такі тавар мы прапусцім без пошліны», — растлумачыў намеснік старшыні ДМК. Калі ж будзе ісці гаворка аб увозе незадэклараванай дарагой апаратуры, то ў мытнікаў узнікнуць пытанні.

Пры гэтым Уладзімір Арлоўскі падкрэсліў, што падыходы да ацэнкі новых і былых ва ўжыванні тавараў не змяніліся. Ён нагадаў, што абмежаванні, якія ўводзяцца ўказам №40, не распаўсюджваюцца на былыя ва ўжыванні тавары, якія ўвозяцца назад у нязменным стане (акрамя натуральнага зносу) пасля вывазу, калі іх кошт не перавышае 1,5 тыс. еўра і агульная вага не больш за 50 кг. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула