Лукашэнка сёння выступіць з прамовай на саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва
Аляксандр Лукашэнка прыме сёння ўдзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, які пройдзе ў Стамбуле пад дэвізам «Адзінства і салідарнасць у імя справядлівасці і міру».
Чакаецца, што на саміце прэзідэнт Беларусі выступіць з прамовай. Таксама прадугледжаны шэраг двухбаковых сустрэч і перамоў Аляксандра Лукашэнкі з лідэрамі замежных краін.
Як паведамлялася, напярэдадні ў Стамбуле адбыліся перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. На сустрэчы абмяркоўваліся магчымасці актуалізацыі парадку дня беларуска-турэцкага супрацоўніцтва і перазагрузкі па шэрагу канкрэтных напрамкаў з акцэнтам на гандлі і эканоміцы.