Новы прэм'ер Украіны назваў тры галоўныя пагрозы для дзяржавы
Вярхоўная Рада Украіны абрала Уладзіміра Гройсмана на пасаду прэм'ер-міністра Украіны. Адпаведнае рашэнне падтрымалі 257 парламентарыяў.
Уладзімір Гройсман падзякаваў народным дэпутатам за давер. Выступаючы перад парламентарыямі, ён назваў тры галоўныя пагрозы для Украіны.
«Гэта карупцыя, гэта неэфектыўнасць дзяржаўнага кіравання. І гэта папулізм, які з'яўляецца не меншай пагрозай Украіне, чым вораг на усходзе нашай краіны».