БЕЛ Ł РУС

Старшынёй парламента Украіны абраны былы кіраўнік самаабароны Майдану

14.04.2016 / 12:58

Nashaniva.com

Кіраўніком Вярхоўнай Рады Украіны абраны Андрэй Парубій, які раней займаў пасаду першага віцэ-спікера парламента.

tass.ru

За адпаведнае рашэнне сёння прагаласавалі 284 дэпутатаў пры 226 неабходных, паведамляе tass.ru.

«Гэта вялікі гонар і адказнасць для мяне», — сказаў Парубій дэпутатам.

Раней парламент прагаласаваў за складанне паўнамоцтваў кіраўніка Вярхоўнай рады з Уладзіміра Гройсмана, які сёння быў абраны новым прэм'ер-міністрам Украіны.

Андрэй Парубій нарадзіўся ў 1971 г. у Львоўскай вобласці. Cкончыў гістарычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага універсітэта імя І. Франка. У 2001-м — аспірантуру на кафедры паліталогіі і сацыялогіі Нацыянальнага універсітэта «Львоўская палітэхніка».

Быў дэпутатам Львоўскай абласной рады, намеснікам кіраўніка аблрады.

Быў актыўным удзельнікам Памаранчавай рэвалюцыі 2004 года, камендантам Украінскага дома ў Кіеве.

З лістапада 2013 па люты 2014 года каардынаваў штодзённае функцыянаванне «Еўрамайдану», быў фактычным камендантам яго намётавага лагера і кіраўніком атрадаў Самаабароны Майдану, з канца лютага 2014 г. — сакратаром Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула