БЕЛ Ł РУС

Названыя самыя справядлівыя краіны для дзяцей

14.04.2016 / 14:41

Данія — самая справядлівая краіна для дзяцей, піша свежы рапарт Дзіцячага фонду ААН «ЮНІСЕФ».

На другім месцы апынуліся Фінляндыя, Нарвегія і Швейцарыя. У той жа час Швецыя і Ісландыя не трапілі ў дзясятку найлепшых краін. Ісландыя заняла ў рэйтынгу 20-е, а Швецыя - 23-е месца.

У рэйтынгу «ЮНІСЕФ» удзельнічалі толькі краіны з высокім узроўнем даходу. Сярод іх найменш справядлівымі краінамі для дзяцей былі прызнаныя Ізраіль і Турцыя.

У гэтую катэгорыю трапілі і такія багатыя краіны ЕС, як Італія, Бельгія і Францыя.

Эстонія — на 8-м месцы, Латвія — на 10-м. ЗША — 18-я, Літва — 25-я, Польшча — 27-я.

Беларусі ў рэйтынгу няма.

Па прыкмеце разрыву ў даходах сем'яў з дзецьмі ў лік самых несправядлівых краін свету ўвайшлі адны з самых багатых краін свету, - Японія і ЗША

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула