БЕЛ Ł РУС

Лябедзьку запрасілі на зьезд Дэмакратычнай партыі ў ЗША

30.04.2008 / 12:57

Зьміцер Панкавец

Менавіта падчас зьезду вызначыцца імя кандыдата ад дэмакратаў на пасаду прэзыдэнта ЗША.


Яшчэ тры тыдні таму лідэру Аб’яднанай грамадзянскай партыі прыйшло запрашэньне ад імя былога Дзяржсакратара ЗША Мадлен Олбрайт наведаць у якасьці госьця зьезд Дэмакратычнай партыі гэтай краіны.

Зьезд мае адбыцца з 24 па 28 жніўня ў Дэнвэры (Каларада). Найхутчэй, што менавіта ў гэтыя дні вызначыцца кандыдат ад дэмакратаў на пасаду прэзыдэнта ЗША.

«Запрашэньне ёсьць, падзея вельмі цікавая і інтрыгоўная. Адзіная акалічнасьць, якая можа мне перашкодзіць узяць удзел у гэтым мерапрыемстве статус невыязнога з краіны», — кажа Анатоль Лябедзька.

Пару дзён таму Лябедзька зьвяртаўся ў пракуратуру, каб даведацца, што новага ў ягонай крымінальнай справе, але ніякіх зрухаў там няма, таму палітыку па‑ранейшаму забаронены выезд з краіны. Адправіць у Дэнвэр некага з чальцоў партыі Лябедзька таксама ня можа, бо ўсе запрашальнікі імянныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула