БЕЛ Ł РУС

Апазіцыя Венесуэлы сабрала 1,8 мільёна подпісаў за рэферэндум аб адстаўцы Мадуры

3.05.2016 / 00:18

Венесуэльскай апазіцыі ўдалося сабраць за 1,8 млн подпісаў выбаршчыкаў пад петыцыяй з патрабаваннем правядзення рэферэндуму па пытанні аб адхіленні прэзідэнта Мадура ад улады.

Паводле канстытуцыі краіны, цяпер апазіцыі прыйдзецца сабраць амаль 4 млн подпісаў (усяго ў Венесуэле жыве 31 млн чалавек) пад другой петыцыяй, неабходнай для правядзення рэферэндуму.

Апазіцыя вінаваціць прэзідэнта Нікаласа Мадуру і яго папярэдніка Уга Чавеса ў крызісе эканомікі і дэфіцыце асноўных прадуктаў харчавання.

Прэзідэнцкі тэрмін Нікаласа Мадуры заканчваецца у 2019 годзе

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула