БЕЛ Ł РУС

Аднаго з затрыманых раварыстаў выпусцілі, другога пакінулі пад вартай

3.05.2016 / 10:49

Як стала вядома праваабаронцам, Стаса Канавалава, затрыманага 29 красавіка падчас акцыі «Крытычнай масы», увечары 2 мая выпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання.

Пакуль што яму не прад’явілі абвінавачанняў, але прымусілі падпісаць абавязанні па яўцы пры выкліках у Следчы камітэт у межах крымінальнай справы, што была заведзеная супраць яго.

Дзмітрыя Паліенку пакінулі пад вартай. На гэтым тыдні яму прад’явяць абвінавачанне.

Затрыманне раварыстаў-удзельнікаў «Крытычнай масы» адбылося ўвечары 29 красавіка. У выніку грубых дзеянняў АМАПа, было затрымана 6 чалавек, якіх моцна збілі і завезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска. Пазьней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і аказанні супраціву супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі заведзеныя крымінальныя справы паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула