БЕЛ Ł РУС

У Мінску спрабавалі скрасці сабаку коштам $1000

3.05.2016 / 21:20

Оперупаўнаважаныя аддзела крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС сталіцы затрымалі 35-гадовага мінчука, раней неаднаразова судзімага за хуліганства. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, ён скраў ірландскага мягкашэрснага пшанічнага тэр'ера коштам 1000 даляраў ЗША.

Ірландскі мягкашэрсны пшанічны тэр'ер. Ілюстрацыйнае фота

Як паведамілі ў райупраўленні міліцыі, дзяўчына пасля прагулкі са сваім гадаванцам вырашыла наведаць універсам «Першамайскі» на вуліцы Русіянава. Паколькі з жывёламі заходзіць у будынак забаронена, яна прывязала ланцужок з ірландскім тэр'ерам да металічных парэнчаў каля ўваходу ва ўніверсам. Мужчына, які праходзіў міма, выкраў сабаку.

Выйшаўшы на вуліцу, дзяўчына не знайшла гадаванца, а агледзеўшыся, убачыла ўдалечыні мужчыну з сабакам і пабегла за імі. Выхапіўшы тэр'ера, выклікала міліцыю. Мужчына ніяк не адрэагаваў на тое, што адбываецца, і пайшоў далей.

Па прыкметах ён быў затрыманы аператыўнымі супрацоўнікамі Першамайскага РУУС. Распачатая крымінальная справа за замах на крадзеж.

Сёлета гэта першы выпадак, калі крадуць сабак, гаворыцца ў паведамленні раённай міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула